Поддержать команду Зеркала
Беларусы на войне
  1. «Были попытки сфотографировать бюллетени». В ФПБ сообщили о «первых внештатных ситуациях» на досрочном голосовании
  2. Безвизовый режим между Беларусью и Вьетнамом вступает в силу 30 января. Но ездить туда безопасно не всем
  3. В Беларуси банкротится компания такси — к ней возникли вопросы из-за налогов
  4. Зеленский рассказал, на какие условия Путина никогда не пойдет Украина: «Пускай хоть все союзники мира объединятся»
  5. Депутатка заявила, что беларусы сильно недоплачивают за отопление. Как бы не так: возможно, мы сильно удивим чиновницу (а заодно и вас)
  6. Прощальный всплеск протестов. Вспоминаем, когда и почему беларусы последний (пока что) раз вышли на улицы
  7. МИД Беларуси обещал выйти со срочным заявлением. Ничего нового в нем не прозвучало
  8. «Это доктор от Бога». В Минске за «политику» судят известного врача-онколога
  9. Муж пресс-секретаря Лукашенко нашел способ, как подзаработать на пропаганде. Деньги на это взяли из карманов налогоплательщиков
  10. В Минске строят медцентр для сотрудников КГБ и их семей. На него потратят минимум 15 миллионов долларов «спонсорских денег»
  11. Эксперты: Россия демонстрирует, что неспособна адекватно отреагировать на операцию Украины в Курской области


Пазіцыі беларускай мовы ў якасці сродка камунікацыі даволі слабыя. Тым не менш для абсалютнай большасці беларусаў яна застаецца важнай культурнай каштоўнасцю. З аднаго боку, гэта дае шанец на пашырэнне яе выкарыстання, а з другога — стварае для беларускай мовы дадатковыя рызыкі ў выпадку, калі яе каштоўнасць пачне занепадаць. Пра гэта гаворыцца ў даследаванні, якое падрыхтавалі Пётр Рудкоўскі і Самуіл Арнейскі для «Банка ідэй».

Соцыум: побытава рускамоўны, адкрыты на беларускасць

У Беларусі беларуская мова выконвае камунікацыйную функцыю ў невялікай ступені. Параўнанне з пяццю іншымі краінамі Усходняга партнёрства — на базе апытання пра мову карыстання медыярэсурсамі — паказвае, што паводле ступені, у якой жыхары аддаюць перавагу нацыянальнай мове, Беларусь месціцца далёка ззаду ад любой з гэтых краінаў.

Грамадскае значэнне мовы ў якасці нацыянальнага ідэнтыфікатара нашмат большае: у залежнасці ад часу і кантэксту апытання ад 15% да 40% рэспандэнтаў схільныя былі прызнаваць нацыянальна-ідэнтыфікацыйную важнасць беларускай. Тым не менш мова-як-ідэнтыфікатар прайграе па значнасці большасці іншых патэнцыйных ідэнтыфікатараў, такіх як месца нараджэння, пражыванне ў адной краіне, тэрыторыя, агульнае паходжанне і іншае.

Тое, наколькі праблемным для беларусаў ёсць прызнанне мовы нацыянальным ідэнтыфікатарам, асабліва яскрава бачна ў параўнанні з 33 іншымі еўрапейскімі краінамі: Беларусь апынулася, зноў жа, на апошнім месцы ў плане прызнання ідэнтыфікацыйнай важнасці нацыянальнай мовы.

Інакш выглядае справа, калі гаворка ідзе менавіта пра каштоўнасны аспект беларускай мовы: наколькі гэтая мова важная як частка культурнай спадчыны або нацыянальны сімвал.

Моўная палітыка праз прызму выдавецкай дзейнасці і адукацыі

Павольны рост беларускамоўнага кнігавыдавецтва і выдання беларускамоўных газет, які назіраўся цягам мінулай дэкады, прыпыніўся. У першым паўгоддзі 2022 года доля беларускамоўных кніг знізілася, як у плане колькасці выданняў, так і ў плане накладу. Такое падзенне, хутчэй за ўсё, звязана з палітычнымі чыннікамі: выдаўцы адчулі на сабе ціск рэпрэсіўнага апарату.

У 2020 годзе ўпершыню за ўсю гісторыю дашкольнага выхавання ў Беларусі колькасць вясковых дашкольнікаў з беларускай мовай выхавання была меншай за колькасць тых, што выхоўваюцца па-руску. Пры гэтым, аднак, маюцца мінімальныя зрухі да беларускамоўя ў дашкольным (як, зрэшты, і школьным) выхаванні ў гарадах.

Агулам беручы, усцяж захоўваецца лагодны кантраст паміж вёскай і малымі гарадамі з аднаго боку і вялікімі гарадамі — з другога. Вясковая школа надалей застаецца абшарам дамінацыі беларускай мовы.

У дашкольным выхаванні беларускамоўе хоць і згубіла дамінантную пазіцыю, усё ж пакуль што займае далёка не маргінальнае месца. Беларускамоўе пануе таксама ў раённых газетах, тады як агульнадзяржаўныя і гарадскія газеты выходзяць пераважна на рускай мове.

Разам з гэтым заслугоўвае ўвагі праламленне русіфікацыйнага трэнду ў гарадскіх садочках і школах, якое назіраецца з 2018 года. Яно можа сведчыць пра наспяванне попыту на беларускую мову ўнутры сярэдняга класа.

У цені рэпрэсій і вайны. Асаблівасці моўнай сітуацыі пасля 2020 года

Цягам 2020−2022 гадоў у Беларусі адбыліся сур’ёзныя змены грамадска-палітычнага характару: у другой палове выбухнулі ў Беларусі самыя масавыя ў гісторыя пратэсты, пасля якіх пачаліся жорсткія рэпрэсіі — і працягваюцца на момант працы над гэтым даследаваннем. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі заняў выразна прарасійскую і антызаходнюю пазіцыю, а ў лютым 2022-га ён выступіў саюзнікам Пуціна ў агрэсіі Расіі супраць Украіны. Усё гэта не магло не адбіцца на моўнай палітыцы ўнутры краіны.

Хоць беларусізацыйныя праекты не былі асноўным аб’ектам поствыбарных рэпрэсій, усё ж яны таксама пад іх траплялі. Гэта было звязана з тым, што беларускамоўныя асяродкі пераважна сімпатызавалі пратэстам і падтрымлівалі іх. Апроч таго, інспіраваныя нацыянальным адраджэннем праекты, як правіла, не ўпісваліся ў ідэалагічную лінію беларускага рэжыму, якая пасля выбараў 2020 года стала руска- і савецкацэнтрычнай, антызаходняй і антыпольскай. Беларускі ПЭН-цэнтр, які вымушана цяпер дзейнічае за мяжой, налічыў 593 парушэнні культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры ў 2020 годзе і 1455 — у 2021-м. А сціслыя апісанні парушэнняў у 2022 годзе займаюць ужо некалькі старонак тэксту.

Сітуацыя расійска-ўкраінскай вайны і павышаная падазронасць Масквы да ўсякіх зрухаў у напрамку ўзмацнення нацыянальнай ідэнтычнасці вядзе да таго, што ў агляднай будучыні беларуская дзяржава перастане адыгрываць якую-кольвечы ролю ў пашырэнні камунікацыйных функцый беларускай мовы.

Калі нешта ў гэтым плане і будзе адбывацца, то за кошт дыяспары, цэркваў, рэшткаў грамадска-культурных ініцыятыў унутры краіны і індывідуальных асоб, якіх хвалюе лёс беларускай мовы і стан нацыянальнай свядомасці беларусаў.